Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.
Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі; далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;
- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;
- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
Установа дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:
- рэалізацыю адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі; стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцяў;
- Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу; ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;
- стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця; забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
- забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;